ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2022, 10:18

БелАЗ прадставіў інавацыйныя распрацоўкі ў Кіраўску і Екацярынбургу

Фота ААТ "БелАЗ"
Фота ААТ "БелАЗ"

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЗ прадставіў свае інавацыйныя распрацоўкі ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Гандлёвы дом "БелАЗ" са сваімі афіцыйнымі дылерамі "Аўтатэхінмаш" і "БелТрансЛагістык" прынялі ўдзел у двух мерапрыемствах, прысвечаных новым тэхналогіям у горназдабыўной прамысловасці.

Намеснік галоўнага канструктара БелАЗа Павел Мацвееў выступіў з дакладам на тэму "Інавацыі тэхнікі БелАЗ у галіне экалогіі, павышэння прадукцыйнасці і імпартазамяшчэння" на ХІ Міжнароднай канферэнцыі "Горназдабыўная прамысловасць Баранцава Еўра-Арктычнага рэгіёна: погляд у будучыню" ў горадзе Кіраўску Мурманскай вобласці. Канферэнцыя праводзіцца штогод для абмеркавання праблем і перспектыў развіцця горнай галіны, абмену вопытам паміж расійскімі і замежнымі прадпрыемствамі па здабычы і апрацоўцы цвёрдых карысных выкапняў у Арктычнай зоне.

"БелАЗ вядзе пастаянную работу над павышэннем прадукцыйнасці сваёй кар'ернай тэхнікі і змяншэннем кошту перавозкі горнай масы пры здабычы карысных выкапняў. Мы глядзім не толькі на выкарыстанне прыроднага газу і электрычнасці, але і прыглядаемся да такіх відаў паліва, як вадарод і метанол, але гэта ўжо іншая старонка нашага развіцця, якую мы перагорнем ў аглядным будучым", - падкрэсліў у сваім выступленні Павел Мацвееў.

У Екацярынбургу Свярдлоўскай вобласці адбыўся Х Уральскі горнапрамысловы форум "Руднік будучага", прысвечаны экалагічным пытанням горнай галіны і зніжэнню негатыўнага ўплыву горназдабыўных прадпрыемстваў на навакольнае асяроддзе.

Дырэктар па сэрвісе Гандлёвага дома "БелАЗ" Барыс Гарбуноў прэзентаваў новыя распрацоўкі тэхнікі на альтэрнатыўных крыніцах энергіі. На сённяшні дзень экалагічнасць з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў інавацыйнай дзейнасці БелАЗа.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі