Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2019, 11:28

БелАЗ павялічвае экспарт самазвалаў вялікай грузапад'ёмнасці ў далёкае замежжа

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" павялічвае экспарт самазвалаў вялікай грузапад'ёмнасці на рынкі далёкага замежжа, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Так, у сакавіку шэсць 220-тонных кар'ерных самазвалаў адпраўлена ў Сербію (кар'ер "БОР"), а сем 110-тоннікаў - у Манголію (з пачатку года ў гэту краіну адгружана 11 кар'ерных самазвалаў). 45-тонныя самазвалы серыі 7545 пастаўлены ў Польшчу, а серыі 7547 - у Польшчу і Манголію.

У агульным аб'ёме адгрузкі студзеня-сакавіка 2019 года лідзіруюць самазвалы грузапад'ёмнасцю 110-130 т, другую пазіцыю займаюць 220-240-тоннікі і замыкаюць тройку 45-тонныя машыны.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузапад'ёмнасці, а таксама іншага цяжкага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі