ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2020, 10:59

БЕЛАЗ паставіў два 130-тонныя самазвалы для расійскага АТ "Апатыт"

130-тысячны "БелАЗ". Фота з архіва
130-тысячны "БелАЗ". Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два 130-тонныя кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75131 дастаўлены на Усходні руднік Кіраўскага філіяла АТ "Апатыт" (Група "ФосАгра", Расійская Федэрацыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг".

На Усходнім рудніку цяпер працуюць ужо шэсць 180-тоннікаў і шаснаццаць 130-тоннікаў БЕЛАЗ. "Новая белазаўская кар'ерная тэхніка - частка вялікага інвестыцыйнага праекта па развіцці рудна-сыравіннай базы даўняга стратэгічнага партнёра Беларускага аўтамабільнага завода на Кольскім паўвостраве. Для эфектыўнай рэалізацыі праграмы праекта ў мінулым годзе было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве Кіраўскага філіяла АТ "Апатыт" з ААТ "БЕЛАЗ", якое прадугледжвае пастаўку ў Хібіны не менш за 50 кар'ерных самазвалаў на працягу трох гадоў", - растлумачылі ў прэс-службе.

На новых высокатэхналагічных БЕЛАЗах устаноўлена яркае дыёднае асвятленне, ёсць сістэма бяспечнага набліжэння да перашкоды: самазвалы аснашчаны камерамі кругавога агляду, якія дапамагаюць вадзіцелям пры выкананні манеўраў. Сярод плюсоў беларускіх машын спецыялісты Кіраўскага філіяла АТ "Апатыт" назвалі якасную электроніку, сядзенне з пнеўмападушкай, апаратуру для больш камфортнай работы.

Кіраўскі філіял АТ "Апатыт" - буйнейшае ў свеце прадпрыемства па вытворчасці высакасортнай фасфатнай сыравіны. Тэхніка БЕЛАЗ працуе ў кар'ерах КФ АТ "Апатыт" з 1960-х гадоў, калі ў Хібінах пачаліся адкрытыя горныя распрацоўкі апатыт-нефелінавых радовішчаў.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі