Фота БЕЛАЗа
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ падпісаў з расійскімі партнёрамі пагадненне, якое прадугледжвае пастаўку трох 130-тонных самазвалаў-гібрыдаў, што выкарыстоўваюць у якасці паліва вадарод, для пачатку іх доследнай эксплуатацыі на Сахаліне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Урачысты запуск пілотнага праекта па выкарыстанні кар'ерных самазвалаў на вадародзе і спадарожнай заправачнай інфраструктуры на прадпрыемствах рэгіёна прайшоў у рамках праектна-адукацыйнага інтэнсіву "Архіпелаг-2024" у Южна-Сахалінску. Цырымонія падпісання пагаднення была прымеркавана да адкрыцця першага вадароднага палігона ў Расіі.
Подпісы пад дакументам таксама паставілі прадстаўнікі ўрада Сахалінскай вобласці, АТ "Русатам Аверсіз", АТ "Новыя вытворчыя тэхналогіі" і Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. Бакі дамовіліся аб правядзенні сумесных даследаванняў і распрацоўцы механізмаў укаранення тэхнікі на экапаліве. На першым этапе праекта да сярэдзіны 2025 года адзін-два 130-тонныя самазвалы на вадародзе павінны пачаць ужо работу.
У адпаведнасці з планамі ўрада Расійскай Федэрацыі менавіта Сахалін павінен стаць першым у краіне безвугляродным рэгіёнам. Адным з канкрэтных практычных крокаў у гэтым напрамку стала якраз адкрыццё вадароднага палігона. На гэтай тэставай, паказальнай пляцоўцы будзе атрымлівацца вадарод метадам электролізу з дапамогай энергіі сонца і ветру. Згодна з планамі экапаліва будзе сілкаваць як грамадскі і камунальны транспарт рэгіёна, так і кар'ерную тэхніку, задзейнічаную на вуглездабычы.
Вадародны праект, які рэалізуецца з удзелам БЕЛАЗа, абяцае стаць вельмі перспектыўным у сферы развіцця вадароднай энергетыкі, у тым ліку і ў сегменце кар'ернага транспарту. На сённяшні дзень прымяненне вадароду як найбольш экалагічнага альтэрнатыўнага паліва, якое атрымліваецца з выкарыстаннем аднаўляльнай энергіі, з'яўляецца добрым спосабам пашырыць існуючую базу энергарэсурсаў і зменшыць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, адзначылі ў прэс-службе.
Восенню 2023 года БЕЛАЗ прадставіў уласную інавацыйную тэхналогію - тэставы прататып з гібрыднай схемай работы, што спалучае ў сабе вадародныя паліўныя ячэйкі і акумулятарныя батарэі.-0-