Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2024, 12:04

БЕЛАЗ максімальна аўтаматызуе зварку кар'ернай тэхнікі

Фота з архіва
Фота з архіва
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ максімальна аўтаматызуе працэс зваркі нясучых канструкцый кар'ернай тэхнікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе холдынга.

"У вытворчых цэхах прадпрыемства ўкараняюцца сучасныя зварачныя тэхналогіі і рабатызаваныя тэхналагічныя комплексы (РТК). Гэта дае магчымасць рабатызацыі зваркі папярочак рам самазвалаў дасягнуць узроўню 90 працэнтаў ад агульнага аб'ёму зваркі такіх вузлоў", - удакладнілі на вытворчасці.

Інавацыйныя зварачныя тэхналогіі павінны забяспечыць рост прадукцыйнасці працы пры вырабе элементаў рам, павысіць якасць зварных злучэнняў і знізіць працаёмкасць аперацый. Такі комплекс прызначаны для зваркі вырабаў з максімальнымі габарытамі 2,4 м на 2 м і масай да 3 т з магчымасцю правядзення перад зваркай папярэдняга падагрэву ў аўтаматычным рэжыме.

Дарэчы, у зварачным цэху БЕЛАЗа сёння ўжо працуе больш за два дзясяткі РТК, у складзе якіх звыш 40 робатаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі