Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 снежня 2018, 09:15

БелАЗ атрымаў кампенсацыю за незаконнае выкарыстанне яго гандлёвага знака

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэннем Арбітражнага суда Ніжагародскай вобласці задаволены ў поўным аб'ёме іскавыя патрабаванні ААТ "БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" аб спагнанні з расійскай кампаніі "ГК Веліс" кампенсацыі за незаконнае выкарыстанне таварнага знака "БЕЛАЗ". Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.

Кампенсацыя складае 200 тыс. расійскіх рублёў.

Раней кампанія "ГК Веліс" трапіла ў поле зроку праваахоўных органаў у сувязі з рэалізацыяй кантрафактных запасных частак да кар'ернай тэхнікі і незаконным выкарыстаннем таварнага знака "БЕЛАЗ", за што была аштрафавана на 50 тыс. расійскіх рублёў. Гэты факт быў улічаны пры разглядзе справы па іску аб спагнанні кампенсацыі.

Права на таварны знак з'яўляецца выключным. Гэта азначае, што ніхто не мае права без дазволу праваўладальніка выкарыстоўваць падобныя з яго таварным знакам абазначэнні ў адносінах да тавараў, для індывідуалізацыі якіх таварны знак зарэгістраваны, або аднародных тавараў, калі ў выніку такога выкарыстання ўзнікае верагоднасць змешвання. За парушэнне выключнага права прадугледжана не толькі грамадзянска-прававая, але і адміністрацыйная, крымінальная адказнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі