Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ адгрузіў уральскім металургам унікальны спецтранспарт - 80-тонны шлакавоз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Найноўшая мадэль спецыялізаванай машыны БЕЛАЗ-79221 грузападымальнасцю 80 т з механізмам для захопу і кантавання чашы аб'ёмам 11 куб.м прызначана для аператыўнай перавозкі адходаў ліцейнай вытворчасці - распаленага вадкага шлаку. У адрозненне ад папярэднікаў, у шлакавоза БЕЛАЗ-79221 чаша можа пераварочвацца поўнасцю на 180 градусаў, што дае магчымасць выгружаць нават застылы шлак суцэльным зліткам і захоўваць чашу ўверх дном для аблягчэння тэхналагічнага працэсу.
БЕЛАЗ-79221 аснашчаны рухавіком намінальнай магутнасці 353 кВт (480 к.с.) з электронным блокам кіравання. Машына манеўраная, рухаецца плаўна з поўнай загрузкай са скорасцю не большай за 16 км/гадз, прадухіляючы рызыку расплюхвання шлаку. Шлакавоз БЕЛАЗ-79221 прайшоў заводскія выпрабаванні, і цяпер яго чакаюць у Расіі на адным з буйных металургічных прадпрыемстваў Свярдлоўскай вобласці для работы на новай вытворчай лініі.-0-