Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 снежня 2019, 14:30

"Белавія" плануе ў 2020 годзе папоўніць флот 11 самалётамі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" плануе ў 2020 годзе папоўніць флот 11 самалётамі, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыі вытворчасці Глеб Пархамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень у нас падпісаны ўжо кантракты (цяпер яны на стадыі выканання) на набыццё васьмі новых паветраных суднаў у 2020 годзе. Акрамя таго, паралельна абмяркоўваем магчымасць атрымаць да гэтых васьмі яшчэ тры самалёты. Думаю, гэта таксама адбудзецца ў наступным годзе",- сказаў Глеб Пархамовіч.

Ён удакладніў, што з плануемых да набыцця паветраных суднаў сем Boeing 737 MAX. "Мы вельмі разлічваем, што да пачатку сезона наступнага года гэтыя самалёты будуць у флоце "Белавія", - адзначыў намеснік гендырэктара.

"Зразумела, пад іх мы адкрываем новыя напрамкі. У першую чаргу гэта Вена, Актау і з вялікай доляй верагоднасці Пафас, - расказаў Глеб Пархамовіч. - Акрамя таго, будзем значна павялічваць частату на тых напрамках, куды мы ўжо лятаем".

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі, базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Парк паветраных суднаў цяпер налічвае 30 самалётаў. "Белавія" выконвае рэгулярныя рэйсы ў 55 аэрапортаў 29 краін Еўропы і Азіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі