Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2021, 13:22

Беларусы ў студзені-сакавіку купілі валюты на $225,9 млн больш, чым прадалі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ў студзені-сакавіку купілі валюты на $225,9 млн больш, чым прадалі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За студзень-сакавік фізічныя асобы купілі наяўную і безнаяўную валюту на $2 млрд 423,8 млн у эквіваленце, прадалі $2 млрд 197,9 млн. Чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $225,9 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі купілі замежную валюту на $6 млрд 200,4 млн у эквіваленце, прадалі $6 млрд 3,9 млн. Чыстая купля - $196,5 млн.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюту на $60,2 млн у эквіваленце, прадалі $227,4 млн. Чысты продаж склаў $167,2 млн.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі