Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2021, 11:54

Беларусы ў студзені-маі купілі валюты на $426,7 млн больш, чым прадалі

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ў студзені - маі купілі валюты на $426,7 млн больш, чым прадалі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За студзень - май фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $4 млрд 368 млн у эквіваленце, прадалі $3 млрд 941 млн. Чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $426,7 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі купілі замежнай валюты на $10 млрд 138 млн у эквіваленце, прадалі $10 млрд 574 млн. Чысты продаж - $436,3 млн.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $154,3 млн у эквіваленце, прадалі $406,8 млн. Чысты продаж склаў $252,5 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі