Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2021, 11:07

Беларусы ў студзені купілі валюты на $154 млн больш, чым прадалі

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ў студзені купілі валюты на $154 млн больш, чым прадалі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За студзень фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $766,8 млн у эквіваленце, прадалі $612,6 млн. Чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $154,3 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі купілі замежнай валюты на $1 млрд 877,8 млн у эквіваленце, прадалі $1 млрд 926,7 млн. Чысты продаж - $48,9 млн.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $12,1 млн у эквіваленце, прадалі $81 млн. Чысты продаж склаў $68,9 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі