ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 16 мая 2021
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2021, 09:21

"Беларуснафта" завяршыла рэканструкцыю газаправода Асташкавічы-БГПЗ

Фота neft.by
Фота neft.by

20 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" завяршыла рэканструкцыю газаправода, які злучае Асташкавіцкае нафтавае радовішча і Беларускі газаперапрацоўчы завод, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Прамысловы газаправод Асташкавічы-БГПЗ увялі ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі, якую пачалі ў 2017 годзе. Работы выконвалі спецыялісты ВУ "Нафтаспецбуд". Яны дэманціравалі адпрацаваўшы нарматыўны тэрмін газаправод 1976 года пабудовы і праклалі новы.

"На аб'екце рэалізавана напорная герметызаваная схема транспарціравання спадарожнага нафтавага газу ад Асташкавіцкага нафтавага радовішча да Беларускага газаперапрацоўчага завода. Такі метад цалкам выключае пры нармальным тэхналагічным рэжыме магчымасць узнікнення пажаранебяспечнай сітуацыі", - расказалі на прадпрыемстве.

Па газаправодзе будзе пастаўляцца арыенціровачна 230-260 тыс. куб.м спадарожнага нафтавага газу за суткі з другога і трэцяга нафтапромыслаў кампаніі "Беларуснафта".

Газаправод Асташкавічы-БГПЗ размешчаны ў Светлагорскім і Рэчыцкім раёнах. Яго максімальная прадукцыйнасць - 300 тыс. куб.м за суткі, рабочы ціск 0,45 МПа. Рэжым работы кругласутачны, круглагадовы. Працягласць газаправода - 32 444 м, дыяметр трубы - 720 мм. Як удакладнілі ў кампаніі, на гэтым аб'екце зваршчыкі "Нафтаспецбуда" ўпершыню выканалі зварку труб такога вялікага дыяметра.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі