Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2017, 18:06

"Беларуснафта" вядзе перагаворы па новых праектах разведкі і здабычы нафты ў Эквадоры

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы ўдзелу ВА "Беларуснафта" ў новых праектах разгледзелі пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян і гендырэктар РУП "ПА "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў у час перагавораў з дырэктарам дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Еўропы МЗС Эквадора Эрыкам Медзіна і начальнікам упраўлення двухбаковых і шматбаковых адносін з Еўропай МЗС Гансала Гансалесам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Асаблівая ўвага была ўдзелена дзейнасці "Беларуснафты" ў Эквадоры, перспектывам яе ўдзелу ў рэалізацыі новых праектаў па разведцы і здабычы нафты на эквадорскай тэрыторыі", - расказалі ў ведамстве.

Бакі таксама абмеркавалі актуальныя тэмы двухбаковых адносін, у тым ліку актывізацыю ўзаемадзеяння ў вядучых міжнародных арганізацыях, развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэнне вытворчай кааперацыі.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі