Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

"Беларуснафта" пачала здабычу нафты ў Эквадоры

Эканоміка 15.08.2017 | 12:59

15 жніўня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" пачало здабычу нафты ў Эквадоры. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па геалогіі Пётр Поўжык.

Размова ідзе аб радовішчы "Армадыльё" на блоку 55. Свае работы беларускія нафтавікі праводзяць у адпаведнасці з кантрактам, які быў заключаны з дзяржаўнай нафтаздабыўной кампаніяй Эквадора "Петраамазонас". У ходзе рэалізацыі праекта выкананы геалагічныя даследаванні на аснове даных сейсмаразведкі, спраектаваны і пабудаваны інжынерныя камунікацыі. "На аснове даных, атрыманых у выніку апрацоўкі сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты "Беларуснафты" рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны", - адзначыў субяседнік.

Пры будаўніцтве свідравіны "Армадыльё-2" у пласце volcanica былі адзначаны павышаныя газаўтварэнні. Геалагічныя даследаванні і далейшыя даныя гэтага аб'екта пацвердзілі, што беларускія спецыялісты адкрылі новую залеж нафты на радовішчы. У выніку з пласта volcanica атрыманы ўстойлівы прамысловы прыток бязводнай нафты.

Цяпер на радовішчы пабудаваны дзве свідравіны, пачалася іх пробная эксплуатацыя. У перспектыве будаўніцтва яшчэ адной свідравіны. Далейшыя работы прадугледжваюць прадаўжэнне вывучэння нетраў з мэтай удакладнення месцаразмяшчэння наступных эксплуатацыйных свідравін. "Плануецца здабыць больш за 10 млн бараляў нафты. Эквадор стаў другой лацінаамерыканскай краінай пасля Венесуэлы, дзе "Беларуснафта" пачала здабычу нафты", - падкрэсліў Пётр Поўжык.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.