Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 сакавіка 2020, 11:43

"Беларуснафта" і "Гомельтранснафта Дружба" прадоўжаць супрацоўніцтва ў праектаванні і будаўніцтве

9 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ВА "Беларуснафта" і ААТ "Гомельтранснафта Дружба" падпісалі пратакол аб намерах па далейшым супрацоўніцтве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе вытворчага аб'яднання.

Прадстаўнікі двух прадпрыемстваў замацавалі подпісамі зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве пры наведванні дэлегацыі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" аб'ектаў аб'яднання "Беларуснафта". Вывучыўшы магчымасці і перспектывы ўзаемадзеяння, абодва бакі вызначылі арыенціры ў галіне праектавання і будаўніцтва аб'ектаў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

Удзельнікам мерапрыемства прадставілі прэзентацыі праектаў БелНДПІнафта і "Беларуснафта-Нафтахімпраект", выкананыя ў BIM-тэхналогіях, а таксама магчымасці і абсталяванне для праектавання. Азнаёмілі калег з ААТ "Гомельтранснафта Дружба" з дзеючай сістэмай кіравання будаўнічым працэсам у "Беларуснафце".

Для гасцей правялі аглядную экскурсію па аб'ектах і падраздзяленнях "Беларуснафты" ў Рэчыцкім раёне. Удзельнікі дэлегацыі вывучылі таксама магчымасці кіравання "Нафтаспецбуд".

На гэты час рэчыцкія будаўнікі нафтаздабыўной кампаніі задзейнічаны ў рэалізацыі некалькіх праектаў ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Гэта рэканструкцыя помпавай станцыі нумар 4 на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Мазыр" і тэхналагічных трубаправодаў помпавай станцыі нумар 2 "Гомель" у Бабовічах, якія плануецца завяршыць да канца бягучага года.

Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па капітальным будаўніцтве і рамонце Андрэя Карабаня, існуючае ў "Нафтаспецбудзе" сучаснае абсталяванне і прафесійныя кадры могуць дапамагчы ў рэалізацыі маштабнай праграмы прадпрыемства. "У бліжэйшы час плануем замяніць каля 150 км участкаў лінейнай часткі трубаправодаў, пабудаваць перамычкі паміж нашым галаўным прадпрыемствам і філіялам ААТ "Полацктранснафта Дружба" для транспарціроўкі нафты ў Наваполацк, ёсць і іншыя праекты. Спецыялісты "Нафтаспецбуда" ўжо зарэкамендавалі сябе з лепшага боку, паспяхова выканалі работы на некалькіх нашых аб'ектах. У нафтавікоў высокі ўзровень кваліфікацыі, з імі вельмі камфортна працаваць. Гэта ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва важна яшчэ і тым, што яно ўнутрыгаліновае: абедзве кампаніі ўваходзяць у склад канцэрна "Белнафтахім". Таму мы і ў далейшым будзем задзейнічаць калег з "Нафтаспецбуда" для работы на нашых аб'ектах", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі