Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Беларуснафта" датэрмінова выканала гадавы план па бурэнні бакавых ствалоў

Эканоміка 12.11.2019 | 13:01
Фота з архіва
Фота з архіва

12 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" на два месяцы раней выканала гадавы план па бурэнні бакавых ствалоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Устаноўленую на год планку амаль у 25 тыс. м буравікі прайшлі крыху больш як за 10 месяцаў. Брыгады Упраўлення па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін пад кіраўніцтвам Цэнтра геолага-тэхналагічнага суправаджэння бурэння нафтагазаздабываючага ўпраўлення "Рэчыцанафта" выйшлі на гэты паказчык 7 лістапада. Работы прадаўжаюцца.

У нафтагазаздабываючым упраўленні "Рэчыцанафта" складнікамі поспеху называюць адказнасць некалькіх падраздзяленняў кампаніі і планамерную рэалізацыю палітыкі "Беларуснафты" ў галіне бурэння. На павышэнне прадукцыйнасці працы буравых брыгад уплываюць як прадуманыя арганізацыйныя схемы, так і ўкараненне прагрэсіўных тэхнічных і тэхналагічных інструментаў.

Комплексны падыход садзейнічае павышэнню прадукцыйнасці і ўстанаўленню новых галіновых вышынь. "Так, пры будаўніцтве бакавога ствала ў свідравіне нумар 40 Рэчыцкага радовішча абноўлены рэкорд сутачнай праходкі сярод брыгад па бурэнні бакавых ствалоў. Ён склаў 235 м", - удакладнілі ў прэс-службе.

На прадпрыемстве дадалі, што план 2019 года на больш як 8,5 тыс. м перавышаў дасягненне 2018 года - 16 373 м. Гэты вынік на той час таксама стаў максімумам гадавой праходкі за ўсю гісторыю бурэння бакавых ствалоў у рэспубліцы.

На беларускіх радовішчах у бурэнні бакавых ствалоў задзейнічаны 5 брыгад. Яны будуюць аб'екты на Давыдаўскім, Рэчыцкім, Маладушынскім і Вішанскім радовішчах. Плануецца, што ў 2020 годзе асноўныя магутнасці ў гэтым напрамку будуць сканцэнтраваны на Рэчыцкім, Вішанскім і Давыдаўскім радовішчах.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.