Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2019, 10:43

Беларускую тэхніку прадставілі на форуме "Дзень сібірскага поля" ў Алтайскім краі

24 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы "Гомсельмаш", МТЗ, "Амкадор" прадставілі сваю тэхніку ў Алтайскім краі на міжрэгіянальным аграфоруме "Дзень сібірскага поля - 2019", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Удзельнікі аграфоруму адзначылі, што беларуская сельгастэхніка карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у аграрыяў Сібіры. Асобныя ўзоры былі рэалізаваны з дэманстрацыйнага поля", - праінфармавалі ў дыпмісіі.

У цырымоніі адкрыцця форуму ўдзельнічалі паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе Сяргей Мяняйла, губернатар Алтайскага края Віктар Таменка. У мерапрыемствах аграфоруму прыняў удзел кіраўнік новасібірскага аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі Андрэй Гасюк.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Расіі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі