Сцяг Панядзелак, 15 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 чэрвеня 2024, 17:29

Беларускую пажарную і камунальную тэхніку плануюць збіраць у Азербайджане

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Азербайджане плануецца збіраць беларускую пажарную і камунальную тэхніку. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках выканання даручэнняў кіраўнікоў дзяржаў, якія былі дадзены ў час дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан, падпісана трохбаковае пагадненне аб зборцы нашай пажарнай тэхнікі на базе шасі МАЗ на пляцоўцы Гянджынскага аўтамабільнага завода. Гэты дакумент дасць магчымасць нам забяспечыць патрэбнасці азербайджанскага боку ў пастаўках тэхнікі, у ёй мае патрэбу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Плануемыя аб'ёмы - каля 400 адзінак", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, абмяркоўвалася таксама пытанне пашырэння лінейкі беларускай трактарнай тэхнікі, што вырабляецца ў Азербайджане. "Мы таксама гаварылі аб тым, што будзем збіраць на базе шасі МАЗ не толькі пажарную тэхніку, але і тэхніку для камунальнай гаспадаркі - смеццявозы. У далейшым будзем размаўляць пра тэхніку АМКАДОР, каб знайсці партнёраў. На парадку дня таксама пастаўка і зборка ліфтавага абсталявання. Мы гатовы актыўна ўзаемадзейнічаць, і гэта павінна прывесці да істотнага павелічэння нашага тавараабароту", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Ён таксама адзначыў, што ў Азербайджан пастаўлена некалькі электробусаў. "Азербайджанскія калегі будуць вывучаць пытанне, каб прыйсці, магчыма, да зборкі нашага электратранспарту ў Азербайджане", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Затым азербайджанская дэлегацыя наведала "Белкамунмаш".-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі