Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2019, 13:09

Беларускім прадпрыемствам варта праяўляць большую актыўнасць для асваення рынку ААЭ - пасол

13 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Беларускім прадпрыемствам варта праяўляць больш ініцыятыўнасці і актыўнасці для асваення перспектыўнага рынку Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Такое меркаванне выказаў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, Беларусь паспяхова працуе ў рэгіёне ў такіх традыцыйных сферах, як пастаўкі прадукцыі ваенна-прамысловага комплексу, экспарт паслуг. Аднак ёсць яшчэ шэраг перспектыўных для супрацоўніцтва галін, у якіх айчынныя прадпрыемствы пакуль недастаткова актыўныя. Напрыклад, сфера сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання. "Традыцыйна ў ААЭ, Саудаўскай Аравіі прысутнічаюць на рынку прадуктаў харчавання розныя краіны - ад Аўстраліі да Вялікабрытаніі. Нашы суседзі - Украіна, Польшча, Расія - працуюць упэўнена. Інакш кажучы, магчымасці для нас ёсць, было б жаданне", - сказаў пасол.

Андрэй Лучанок адзначыў, што беларускія прадпрыемствы ў большай ступені арыентаваны на расійскі рынак, які для іх традыцыйны, добра знаёмы. Рынак арабскіх краін у гэтым сэнсе значна больш складаны для асваення, але мае неаспрэчныя перавагі. "Рынак высока канкурэнтны, насычаны, таму што плацежаздольнасць высокая, і кожны марыць на гэтым рынку працаваць, - лічыць пасол. - Рынак ўзрастаючы, побач Саудаўская Аравія, 30 млн насельніцтва. Сельская гаспадарка там не самая развітая".

Як расказаў Андрэй Лучанок, у прадпрыемстваў Беларусі з'явілася магчымасць атрымліваць сертыфікат "Халяль" на сваю прадукцыю, якб пастаўляць яе ў арабскія краіны. "Але, на жаль, пакуль яны гэтай магчымасцю не скарысталіся", - канстатаваў пасол.

Разам з тым актыўна развіваецца экспарт паслуг у ААЭ - рост на 47 працэнтаў з пачатку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага. "Гэта турыстычныя, медыцынскія, адукацыйныя паслугі. Да нас едуць за постдыпломнай адукацыяй, на курсы спецыялістаў. Напрыклад, у жніўні ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя навучаліся спецыялісты з Саудаўскай Аравіі", - адзначыў Андрэй Лучанок.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі