Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2023, 15:10

Беларускім юрыдычным асобам устаноўлены льготны парадак лізінгу тэхнікі і абсталявання "Лідсельмаша"

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад устанавіў для юрыдычных асоб Беларусі льготны парадак набыцця ў лізінг тэхнікі і абсталявання холдынга "Лідсельмаш", без выплаты авансавага плацяжу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 студзеня 2023 года нумар 69, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, юрыдычныя асобы маюць права набываць сучасную тэхніку і абсталяванне, што вырабляюцца ўдзельнікамі холдынга "Лідсельмаш", па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у лізінгадаўцаў на ўмовах, вызначаных указам ад 2 красавіка 2015 года нумар 146 "Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання", без выплаты авансавага плацяжу.

ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі (бульбапасадачная і бульбаўборачная тэхніка, глебаапрацоўчая тэхніка, сеялкі, тэхніка для ўборкі траў і кармоў, лясная тэхніка, камунальная тэхніка), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і комплексаў захоўвання зерня ў Беларусі. Таксама адным з вядучых напрамкаў дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць і рэалізацыя стальных панэльных радыятараў ацяплення. Кампанія рэалізуе сваю прадукцыю на тэрыторыі Беларусі, а таксама на экспарт, выкарыстоўваючы пераважна тавараправодную сетку. Прадпрыемства мае добра наладжаную сетку прадстаўнікоў на рынку Расійскай Федэрацыі, Казахстана, наладжана супрацоўніцтва з арганізацыямі Арменіі, Узбекістана, Туркменістана, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і г. д.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі