Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2019, 18:12

Беларускія вытворцы прадставілі сваю прадукцыю на Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы прадставілі сваю экспазіцыю Made in Belarus на міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Agro Food Drink Tech Expo ў Тбілісі (Грузія), паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Беларускі павільён стаў буйнейшай нацыянальнай экспазіцыяй гэтай выстаўкі. Тут прэзентавалі сваю прадукцыю "Бабуліна крынка", Мінскі малочны завод нумар 1, Слонімскі мясакамбінат, пастаўшчык вырабаў з птушкі агракамбінат "Дзяржынскі" і адзін з буйнейшых рыбных брэндаў краіны "Санта Брэмар". Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены гігант сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш", кампанія "Белшына", Гомельскі хімічны завод - вытворца ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін. На адкрытай пляцоўцы госці выстаўкі маглі азнаёміцца з тэхнікай "Лідаграпраммаша" і Мінскага трактарнага завода.

Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў правялі з грузінскім бізнесам перагаворы аб павелічэнні паставак і пашырэнні экспартнай наменклатуры. Напярэдадні форуму яны таксама прынялі ўдзел у дзелавых мерапрыемствах.

Agro Food Drink Tech Expo - адна з важнейшых галіновых выставак у Грузіі. На ёй прадстаўлены шырокі спектр сельскагаспадарчай прадукцыі: сельгастэхніка, тавары харчовай прамысловасці, абсталяванне для перапрацоўкі і захоўвання прадуктаў харчавання, упаковачныя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі