Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2025, 17:54

Беларускія спецыялісты прымуць удзел у праектаванні аб'ектаў у Азербайджане

Фота з архіва
Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спецыялісты будуць праектаваць аб'екты ў Азербайджане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Кантракт на распрацоўку будаўнічага праекта "Праектаванне аб'ектаў населенага пункта сяла Гызыл Кенгерлі Агдамскага раёна" заключаны ў час візіту ў Азербайджан кіраўнікоў ААТ "Інстытут "Белдзяржпраект" і УП "БЕЛНДІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА". Узаемавыгаднае супрацоўніцтва абмяркоўвалася ў час сустрэчы з прадстаўнікамі Дзяржаўнага камітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Азербайджанскай Рэспублікі.

Таксама беларуская дэлегацыя наведае 3-ці Азербайджанскі нацыянальны горадабудаўнічы форум, які адбудзецца ў гарадах Ханкендзі і Баку. Форум пройдзе пад дэвізам "На шляху да ўстойлівых і здаровых гарадоў: выкарыстанне магчымасцей і інавацыйных рашэнняў".

Гызыл Кенгерлі - адно з найпрыгажэйшых сёл Агдамскага раёна Азербайджана. Аграгарадок будзе створаны пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў. Праект акажа істотны ўплыў на комплекснае развіццё жылых масіваў Агдамскага раёна, адраджэнне сельскай мясцовасці і эканоміку рэгіёна.-0-

Фота Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі