Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2017, 19:02

Беларускія сельгаспрадпрыемствы паставілі ўжо 20 працэнтаў збожжа для дзяржпатрэб

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія сельгаспрадпрыемствы паставілі ўжо 20 працэнтаў збожжа для дзяржпатрэб, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення па хлебапрадуктах Мінсельгасхарча Вадзім Пабядзінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Камбінатамі хлебапрадуктаў ідзе нарыхтоўка 860 тыс. т збожжа для дзяржаўных патрэб, з іх на сённяшні дзень пастаўлена ўжо 20 працэнтаў - гэта 172 тыс. т збожжа. Уборка раней пачалася ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, таму і тэмпы здачы збожжа для дзяржпатрэб там вышэйшыя - больш за 30 працэнтаў у Брэсцкай вобласці і каля 30 працэнтаў - у Гомельскай. Гродзенская і Магілёўская вобласці паставілі ўжо па 20 працэнтаў збожжа, Мінская - 16 працэнтаў. Пачала здачу ўраджаю і Віцебская вобласць - там здадзена 3 тыс. т, або 3 працэнты ад задання", - адзначыў Вадзім Пабядзінскі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па хлебапрадуктах расказаў, што для дзяржпатрэб запланавана пастаўка 540 тыс. т пшаніцы, 232 тыс. т жыта, 28 тыс. т ячменю, 40 тыс. т аўса, 15 тыс. т грэчкі і 5 тыс. т проса. Таксама прадугледжана пастаўка 82 тыс. т ячменю піваварнага і 12 тыс. т кукурузы. Акрамя таго, плануецца нарыхтаваць каля 250-280 тыс. т збожжа для вытворчасці спірту.

"Камбінаты хлебапрадуктаў сёння працуюць у кругласутачным рэжыме. Выспяванне збожжа ў гэтым годзе ідзе пазней, таму ў мінулым годзе на гэты час ужо было пастаўлена больш за 50 працэнтаў збожжа для дзяржпатрэб, але гэта справа часу. Што датычыцца якасці збожжа - то яна адпавядае паказчыкам мінулага года", - падкрэсліў Вадзім Пабядзінскі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па хлебапрадуктах нагадаў, што ў гэтым годзе закупачныя цэны на збожжа, якое пастаўляецца ў рамках дзяржзаказу, павялічаны на 30 працэнтаў. "У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы прадугледжана фінансаванне, льготныя крэдыты на аплату збожжа, што паступае для дзяржпатрэб. Таксама часткова будуць выкарыстаны сродкі арганізацый. Грошы ёсць", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі