Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2023, 11:28

Беларускія прадпрыемствы заключылі з чачэнскімі партнёрамі шэраг пагадненняў па прамкааперацыі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы заключылі з чачэнскімі партнёрамі шэраг пагадненняў у сферы прамысловай кааперацыі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Беллегпрам" Марына Васькевіч.

Так, у бягучым годзе Аршанскі льнокамбінат, "Магатэкс" і "Світанак" паставяць у Грозны тканіны і трыкатажныя палотны для выпуску гатовых вырабаў на прадпрыемствах Чачэнскай Рэспублікі. Плануецца, што гэта дасць магчымасць чачэнскім партнёрам выпусціць больш як 30 тыс. адзінак прадукцыі, такой як пасцельная і сталовая бялізна, адзенне, спецформа для розных ведамстваў. Усе вырабы будуць рэалізаваны на тэрыторыі Расіі.

Акрамя таго, падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва Міністэрства прамысловасці і энергетыкі Чачэнскай Рэспублікі і Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

У склад беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй "Беллегпрама" Таццянай Лугіной увайшлі прадстаўнікі ААТ "Світанак", ААТ "Магатэкс", ААТ "БВБА", ААТ "Віцебскія дываны", а таксама Аршанскага льнокамбіната і Добрушскага фарфоравага завода.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі