Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2019, 19:55

Беларускія прадпрыемствы заключылі ў Бялградзе кантракты на $120 млн

3 снежня, Бялград /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы заключылі ў Сербіі кантракты на $120 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч па выніках беларуска-сербскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Агульная сума кантрактаў, якія падпісаны, прыкладна $120 млн. Гэта пастаўкі беларускай прадукцыі, - расказаў Уладзімір Улаховіч. - Гэта зусім добры вынік, таму што наш тавараабарот, на жаль, даволі сціплы".

Вялікія кантракты былі падпісаны ў нафтахімічнай сферы. ААТ "Магілёўхімвалакно" заключыла з сербскім партнёрам пагадненне на $50 млн, Завод горнага воску дамовіўся аб пастаўках прадукцыі на $15 млн. Традыцыйна былі падпісаны кантракты на пастаўку беларускай аўтамабільнай тэхнікі: сельскагаспадарчых і грузавых машын. Былі адкрыты таксама новыя напрамкі супрацоўніцтва. ААТ "Малочны свет" падпісала кантракт на $3 млн. Дасягнуты таксама дамоўленасці аб пастаўках прадукцыі дрэваапрацоўкі.

Уладзімір Улаховіч лічыць, што ў асобных галінах існуе вялікі патэнцыял для нарошчвання беларуска-сербскага ўзаемадзеяння. "Дрэваапрацоўка, фармацэўтыка, прадукты харчавання, аграрная сфера, турызм, IT і лагістыка - у кожнай сферы мы можам вельмі моцна прыбавіць", - адзначыў старшыня БелГПП.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі