Сцяг Пятніца, 29 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2024, 15:15

Беларускія прадпрыемствы заключылі кааперацыйныя пагадненні на выстаўцы "Расійскі прамысловец"

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
29 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы заключылі кааперацыйныя пагадненні з партнёрамі з РФ на міжнародным форуме-выстаўцы "Расійскі прамысловец", які прайшоў 26-28 лістапада ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"У выстаўцы-форуме традыцыйна ўдзельнічаюць і беларускія вытворцы ў сферы машына- і станкабудавання, мікраэлектронікі, вытворчасці спецыяльнага інструменту. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра прамысловасці Дзяніс Бакей, у выстаўцы-форуме прыняў удзел генеральны консул Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Рагожнік", - расказалі ў прэс-службе.

Стэнды прадпрыемстваў МАЗ, "Магілёўліфтмаш", "Гомсельмаш" наведалі першы намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Васіль Асьмакоў, прэзідэнт Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Шохін, намеснік губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў.

Прадпрыемствамі "Інтэграл", "Планар", холдынгам "Гарызонт" падпісаны кантракты і пагадненні аб развіцці кааперацыйнага супрацоўніцтва з шэрагам расійскіх кампаній", - дадалі ў дыпмісіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі