Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 жніўня 2020, 10:41

Беларускія прадпрыемствы цалкам забяспечваюць краіну гатовай мясной прадукцыяй - Мінсельгасхарч

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь цалкам забяспечвае патрэбнасць унутранага рынку ў гатовых прадуктах перапрацоўкі мяса дзякуючы ўласнай вытворчасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Значны развіты вытворчы патэнцыял нашай краіны даў магчымасць дасягнуць высокага ўзроўню сярэднедушавой вытворчасці і спажывання мясапрадуктаў. За год мы атрымліваем 129 кг мяса ў разліку на чалавека, што на 37 працэнтаў вышэй за ўзровень фактычнага спажывання (94 кг). Пры гэтым рэкамендуемая медыцынская норма спажывання мяса наогул 80 кг", - адзначылі ў прэс-службе.

Аналіз продажаў на ўнутраным рынку каўбасных вырабаў у групавым асартыменце пацвердзіў існуючы выбар спажыўцоў. Вараныя каўбасы і сасіскі складаюць прыярытэтную долю (48 працэнтаў). На другім месцы - зельцы, паштэты, ліверныя каўбасы (15,1 працэнта), далей прадукты з мяса - 14,2 працэнта, сыравэнджаныя - 7,5 працэнта, варана-вэнджаныя - 8,2 працэнта, паўвэнджаныя прадукты - 5,6працэнта.

Мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы па праграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Беларусі" на 2016-2020 гады распрацоўваюць вараныя каўбасныя вырабы і сасіскі для харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, а таксама мясныя кансервы спецыяльнага прызначэння - для цяжарных жанчын і кормячых маці, людзей, якія займаюцца спортам. У распрацоўцы і раслінна-мясныя кансервы з паніжанай колькасцю фенілаланіну ў саставе, прадукты на мясной аснове для прафілактыкі цукровага дыябету, паўфабрыкаты з цеста з начынкай з вітамінамі, для харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Цяпер у Беларусі распрацоўваюцца і асвойваюцца тэхналогіі вытворчасці з мяса птушкі новых відаў прадукцыі з біялагічна цэннымі функцыянальнымі інгрэдыентамі (вяндліна, паштэтныя каўбаскі і інш.). "Для прафілактыкі сардэчнасасудзістых захворванняў плануецца стварыць лінейку мясных прадуктаў з паніжанай колькасцю паваранай солі ў саставе", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі