Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія прадпрыемствы прадставяць сваю прадукцыю на буйнейшай прамысловай выстаўцы ў Паўднёвай Азіі

Эканоміка 24.09.2019 | 09:13
Фота machineryasiaexpo.com
Фота machineryasiaexpo.com

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на міжнароднай прамысловай выстаўцы International Engineering & Machinery Asia Exhibition (IEMA), якая пройдзе 26-28 верасня ў Лахоры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Мінпрама, Нацыянальнай акадэміі навук і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Акрамя таго, наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Беларусі.

У гэтыя дні ў Лахоры таксама пройдзе профільны беларуска-пакістанскі бізнес-форум з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў Пакістана з правінцыі Пенджаб.

Як адзначылі ў пасольстве, беларуская экспазіцыя ў Лахоры стане прадаўжэннем дамоўленасцей, дасягнутых у час перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам на саміце ШАС у Бішкеку, і будзе прысвечана 25-й гадавіне дыпламатычных адносін паміж краінамі, якую яны адзначылі ў бягучым годзе.

"Правядзенне нацыянальнай экспазіцыі ў Лахоры і беларуска-пакістанскага бізнес-форуму дасць магчымасць істотна актывізаваць двухбаковыя кантакты ў эканамічнай сферы і будзе садзейнічаць пашырэнню айчынных тавараў і паслуг на пакістанскі рынак", - падкрэслілі ў дыпмісіі.

IEMA з'яўляецца буйнейшым выставачным мерапрыемствам паўднёва-азіяцкага рэгіёна для дэманстрацыі шырокага пераліку прамысловага абсталявання і тэхнікі ў галіне нафты і газу, энергетыкі і металургіі, станкабудавання і аўтамабілебудавання, электронікі, лічбавых тэхналогій. Агульная плошча экспазіцыі выстаўкі складае каля 60 тыс. кв. м, на якіх у мінулым годзе свае дасягненні прадставілі звыш 200 удзельнікаў. Беларусь стане ўдзельніцай IEMA ўпершыню.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.