Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2024, 17:45

Беларускія прадпрыемствы прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы InterFood Astana ў Казахстане

Фота cci.by
Фота cci.by
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў, інгрэдыентаў, упакоўкі і абсталявання для харчовай прамысловасці InterFood Astana ў Казахстане. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА на выставачным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" БелГПП.

"Беларускія кампаніі шырока вядомы на казахстанскім рынку. Па выніках студзеня-ліпеня 2023 года тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў $683 млн. Асноўнымі відамі экспартуемых харчовых тавараў з'яўляюцца мяса і мясныя вырабы, малочныя прадукты, цукар і шакалад", - расказалі ў "Белінтэрэкспа".

На выстаўцы прадстаўлена экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature. Шырокі асартымент прадуктаў прэзентуюць на выстаўцы беларускія прадпрыемствы мяса-малочнай галіны: ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" і ААТ "Слонімскі мясакамбінат".

У час дзелавой праграмы выстаўкі запланавана правядзенне профільнай сесіі па экспарце і імпарце харчовай прадукцыі з удзелам Міністэрства гандлю Казахстана. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі запрошаны на шэраг тэматычных дыялогавых пляцовак з удзелам замежных партнёраў і бізнес-супольнасці Казахстана.

З 29 па 31 мая ў казахстанскай сталіцы лідары харчовай прамысловасці з 15 краін дэманструюць тавары і паслугі больш як 80 прадуктовых вытворцаў і брэндаў. Ганаровым рэгіёнам экспазіцыйнага форуму выступае Еўрапейскі саюз з прэзентацыяй еўрапейскіх тавараў ад 30 вытворцаў краін - удзельніц аб'яднання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі