Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2021, 09:45

Беларускія прадпрыемствы маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні з Кастанайскай вобласцю

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя ў складзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна, генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" Віталя Воўка і кіраўнікоў шэрага беларускіх прамысловых прадпрыемстваў 15-16 лістапада наведала Кастанайскую вобласць Казахстана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Казахстане.

У час візіту адбылася сустрэча дэлегацыі з акімам Кастанайскай вобласці Архімедам Мухамбетавым. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання, у прыватнасці, рэалізацыю праекта па стварэнні кабін для трактароў, а таксама іншых кампанентаў для сельскагаспадарчай тэхнікі.

Акрамя таго, дэлегацыя наведала машынабудаўнічы завод "МТЗ - Казахстан" для абмеркавання з кіраўніцтвам прадпрыемства вынікаў работы і ход рэалізацыі вытворчасці трактарнай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі