Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2021, 11:15

Беларускія піламатэрыялы на $2,4 млн прададзены ў Кітай на біржавых таргах

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 11 тыс. куб.м піламатэрыялаў на $2,4 млн рэалізаваны па выніках першых у 2021 годзе экспартных біржавых таргоў лесапрадукцыяй для кітайскага рынку на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"За кошт росту цэн у ходзе гандлёвай сесіі беларускія экспарцёры атрымалі дадатковую выручку ў памеры $91 тыс.", - адзначыў Раман Яніў

Спецыяльныя гандлёвыя сесіі па рэалізацыі пілапрадукцыі ў Кітай з дастаўкай у кантэйнерах да месца прызначэння праводзяцца на БУТБ са снежня 2020 года. Галоўная мэта праекта - дыверсіфікаваць экспарт прадукцыі беларускага лесапрамысловага комплексу, забяспечыўшы рэгулярныя пастаўкі беларускіх піламатэрыялаў у КНР.

"На спецыяльных біржавых таргах прадаюцца піламатэрыялы з дастаўкай канечнаму спажыўцу на тэрыторыі Кітая. Пры гэтым пакупнік можа выбраць найбольш зручны яму базіс пастаўкі. Напрыклад, на апошняй гандлёвай сесіі ўвесь выстаўлены на продаж аб'ём пілапрадукцыі быў набыты з дастаўкай да Цындаа - буйнейшага марскога порта правінцыі Шаньдун. Такім чынам павышаецца прывабнасць беларускіх тавараў для пакупнікоў з Кітая, а айчынныя экспарцёры атрымліваюць магчымасць пашырыць геаграфію продажаў і павялічыць выручку", - звярнуў увагу прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі