Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2020, 17:47

Беларускія пелеты адправяцца на еўрапейскі рынак - Мінлясгас

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пелеты адправяцца на еўрапейскі рынак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Лясгасы, у якіх былі створаны новыя пелетныя вытворчасці, плануюць у жніўні рэалізаваць на экспарт не менш як 10 тыс.т паліўных гранул. Прадукцыя адправіцца ў Данію, Польшчу, Італію і іншыя краіны.

"Сёння перад УП "Беллесэкспарт" стаіць задача выйсці на канчатковага спажыўца. Нам трэба пазбаўляцца ад пасрэдніцкіх схем і зарабляць самім. Паглядзіце, што адбываецца з беларускай дошкай - пра яе ў Еўропе ведаюць адзінкі. Прычына простая: яна прадаецца пад чужой упакоўкай. Мы павінны карэнным чынам змяніць гэту сітуацыю", - падкрэсліў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў час нарады са штабам галіны.

Як адзначаюць у прэс-службе, у бягучым годзе Мінлясгасам быў рэалізаваны праект па стварэнні шасці пелетных вытворчасцей агульнай гадавой магутнасцю 156 тыс. т паліўных гранул. Сучасныя высокатэхналагічныя заводы з'явіліся ў Клічаўскім, Пружанскім, Навагрудскім, Барысаўскім, Жыткавіцкім і Мазырскім лясгасах. Праекты былі рэалізаваны за кошт уласных сродкаў. Усяго было патрачана каля Br81 млн. На новых прадпрыемствах было створана 75 працоўных месцаў. Акрамя таго, дадаткова створана вытворчасць у Капыльскім доследным лясгасе.

Як паведамлялася раней, у бліжэйшым будучым прадпрыемствы галіны плануюць пабудаваць яшчэ не менш за шэсць новых пелетных вытворчасцей. Прадукцыя з'яўляецца экспартна арыентаванай і запатрабавана сёння як на еўрапейскім, так і на азіяцкім рынках. Пры гэтым асаблівая ўвага будзе ўдзелена якасці вырабляемых пелет. Прапрацоўваецца пытанне стварэння спецыяльнай лабараторыі, якая будзе яе адсочваць.

Усяго з пачатку года лясгасамі ўжо было рэалізавана спажыўцам каля 26 тыс. т пелет. Прадукцыя выраблена як на старых, так і на новых прадпрыемствах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі