Фота "Беларуснафты"
21 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтавікі ўстанавілі рэкордныя паказчыкі па сутачным выкананні аперацый гідраразрыву пласта, паведамілі БЕЛТА ў "Беларуснафце".
Дасягнуты новы рэкорд па колькасці выкананых стадый ГРП за суткі 20 лістапада - сем. Гэта складаныя тэхналагічныя аперацыі, якія патрабуюць арганізацыі і кваліфікацыі высокага ўзроўню. "Работы выкананы на свідравінах нумар 481 і нумар 483 Рэчыцкай плошчы", - расказалі ў "Беларуснафце". Быў значна скарочаны мінімальны час выканання адной стадыі.
Як растлумачылі на прадпрыемстве, гэта вытворчае дасягненне - заслуга зладжанай работы калектываў Тампанажнага ўпраўлення, БелНДПІнафта, УПГР, РУТТ, спецыялістаў іншых задзейнічаных службаў і падраздзяленняў пад непасрэдным кантролем НГЗУ "Рэчыцанафта".
Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, свідраванне, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-