Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 красавіка 2020, 12:29

Беларускія мытнікі ў красавіку ўжо аформілі 77 тыс. т тавараў першай неабходнасці

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія мытнікі ў першачарговым парадку аформілі каля 77 тыс. т тавараў першай неабходнасці, з іх 40 працэнтаў - для ўнутранага спажывання, 60 працэнтаў пайшлі транзітам у ЕАЭС. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"З пачатку красавіка беларускія мытнікі ў першачарговым парадку аформілі каля 77 тыс. т прадуктаў харчавання і тавараў медыцынскага прызначэння. Гэта склала каля 10,3 тыс. грузавых транспартных сродкаў, - адзначылі ў камітэце. - З іх 40 працэнтаў тавараў аформлены для ўнутранага спажывання, 60 працэнтаў пайшлі транзітам у ЕАЭС і іншыя краіны".

Кожныя суткі мытнікі афармляюць звыш 4 тыс. т тавараў першай неабходнасці.

Як адзначылі ў ДМК, па даручэнні Прэзідэнта мытныя органы стварылі ўсе неабходныя ўмовы для бесперашкоднага і хуткага руху праз беларускі ўчастак граніцы тавараў першай неабходнасці - як увозімых у краіну, так і тых, што ідуць праз яе транзітам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі