ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2020, 14:46

Беларускія кварталы могуць з'явіцца ў гарадах Архангельскай вобласці

21 лютага, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Архангельская вобласць зацікаўлена, каб у вялікіх гарадах рэгіёна з'явіліся беларускія кварталы. Аб гэтым заявіў журналістам губернатар Архангельскай вобласці Расіі Ігар Арлоў па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі хацелі б, каб беларускі квартал з'явіўся ў некаторых гарадах вобласці - Архангельску, Северадзвінску, Котласе, дзе вядзём маштабныя будоўлі ў рамках перасялення з аварыйнага жылля, - сказаў Ігар Арлоў. - Зацікаўлены, каб магутнасці Рэспублікі Беларусь, вашы кампаніі аказалі садзейнічанне ў рэалізацыі маштабных нацыянальных праектаў, якія вызначаны Прэзідэнтам Расіі".

Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва губернатар лічыць будаўніцтва і машынабудаванне. У гэтых сферах ужо ёсць праекты, намечаны і новыя.

Паводле слоў Ігара Арлова, без беларускай тэхнікі ўжо немагчыма ўявіць такія галіны, як сельская гаспадарка, гарадскі транспарт, лясная прамысловасць. "Мы з'яўляемся пакупнікамі аўтамабіляў БелАЗ. Больш за 50 аўтамабіляў гэтай маркі працуюць у Архангельскай вобласці, здабываючы алмазы на радовішчах", - заўважыў ён. Асаблівую цікавасць у расійскай дэлегацыі выклікаюць беларускія тэхналогіі па асваенні тарфяных радовішчаў. "Вельмі хацелася б, каб мы змаглі належным чынам узаемадзейнічаць пры развіцці арктычнай зоны Расійскай Федэрацыі", - прапанаваў губернатар.

Аб зацікаўленасці ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю сведчыць шматлікі склад дэлегацыі Архангельскай вобласці - больш за 50 чалавек, у тым ліку прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў. За час знаходжання ў Беларусі яны правялі перагаворы з урадам, кіраўніцтвам Мінаблвыканкама, Нацыянальнай акадэміі навук, "Беллеспаперапрама", наведалі агракамбінат "Ждановічы", ААТ "Керамін", дзе абмеркавалі шляхі ўзмацнення ўзаемадзеяння.

"Усе гэтыя напрамкі нават не ўмацоўваюць, а падтрымліваюць той высокі градус адносін, якія існуюць паміж Расіяй і Беларуссю, паміж нашымі рэгіёнамі. Упэўнены, што гэта будзе толькі развівацца ў далейшым", - рэзюмаваў Ігар Арлоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі