Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2020, 11:35

Беларускія аграрыі ўбралі палавіну плошчаў азімага ячменю

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі ўбралі азімы ячмень з 8,83 тыс. га, што складае 50,2 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 8 ліпеня, намалочана 47,3 тыс. т азімага ячменю, ураджайнасць складае 53,6 ц/га. Актыўна ідзе ўборка азімай свірэпіцы на зерне: работы праведзены на 17,9 тыс. га (55,7 працэнта запланаваных плошчаў), намалочана 17 тыс. т пры ўраджайнасці 9,51 ц/га. Што датычыцца азімага рапсу на зерне, то ён убраны з 3,7 тыс. га (1,14 працэнта ад плана), намалот складае 5,68 тыс. т, ураджайнасць - 15,4 ц/га.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у гэтым годзе плануецца ўбраць з больш як 2,2 млн га. Уборачныя работы пакуль выкананы на 0,4 працэнта запланаваных плошчаў.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 332,2 тыс. га (40,6 працэнта ад плана). У Брэсцкай вобласці работы праведзены на 96 тыс. га (63,2 працэнта запланаваных плошчаў), у Мінскай - на 108,9 тыс. га (60,6 працэнта), Гомельскай - 56,8 тыс. га (54,6 працэнта), Гродзенскай - 49,6 тыс. га (29,2 працэнта), Магілёўскай - 19,1 тыс. га (16,9 працэнта), Віцебскай - 1,79 тыс. га (1,79 працэнта). Нарыхтавана 361,4 тыс. т сена (35,8 працэнта да плана), 9,424 млн т сенажу (74,8 працэнта) і 458,5 тыс. т сіласу (2,39 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 31,2 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн тон (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі