ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2021, 09:53

Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых больш як на палавіне плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 52,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 12 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 390 тыс. га. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 76,6 працэнта плошчаў, у Гомельскай - на 74,8 працэнта плошчаў, Мінскай - на 50,7 працэнта, Магілёўскай - на 23 працэнтах, Віцебскай - на 10,2 працэнта. У Брэсцкай вобласці сяўба ранніх яравых завершана.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 532,5 тыс. га (72,2 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну (ужо выканана на плошчы 6,98 тыс. га, або 14,1 працэнта плана) і цукровых буракоў (9,7 тыс. га, або 10,7 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі