Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 красавіка 2020, 10:40

Беларускія аграрыі пасадзілі бульбу больш як на палавіне плошчаў

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бульба ў сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі пасаджана на 11,2 тыс. га, што складае 51,7 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 29 красавіка, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 809,8 тыс. га (94,1 працэнта плошчаў). Практычна ва ўсіх абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай - работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 71,7 працэнта плошчаў. У бягучым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 47,1 тыс. га (93,5 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 84,8 тыс. га (92,7 працэнта), агародніна - 2,62 тыс. га (58,3 працэнта). Кукуруза пасеяна на 487,6 тыс. га (43,1 працэнта), яравы рапс - 39,7 тыс. га (76 працэнтаў). Усяго яравая сяўба ў краіне праведзена ўжо больш як на 1,7 млн га (66,7 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравая сяўба будзе праведзена на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, цукровыя буракі - 91,5 тыс. га, бульбу - 21,7 тыс. га, агародніну - 4,5 тыс. га, кукурузы - больш за 1,1 млн га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі