Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 жніўня 2020, 11:14

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7 млн т збожжа

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 17 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны амаль з 1,9 млн га, што складае 86,2 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 98,2 працэнта плошчаў (331,6 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 95,7 працэнта плошчаў ад плана (305 тыс. га), у Гомельскай - 94 працэнты (319,7 тыс. га), Мінскай - 92,2 працэнта (447 тыс. га), Магілёўскай - 73,3 працэнта (246,5 тыс. га), Віцебскай - 64,2 працэнта (242,7 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 7,104 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,8 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 1,8 млн т збожжа, у Гродзенскай - звыш 1,4 млн т, Брэсцкай - больш за 1,3 млн т.

Лён выцераблены на 42,4 тыс. га (87,2 працэнта ўборачнай плошчы). Абгортванне стужак лёну праведзена на 15,5 тыс. га (36,6 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 1,76 тыс. га, нарыхтавана амаль 5 тыс. т.

Другі ўкос травы ў Беларусі праведзены на 746,1 тыс. га (91,2 працэнта ад плана). Нарыхтавана 746,4 тыс. т сена (73,9 працэнта ад плана), 12,599 млн т сенажу (100 працэнтаў) і 619,4 тыс. т сіласу (3,23 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 43,4 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі