Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2019, 09:45

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5,5 млн т збожжа

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5,5 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 12 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны больш як з 1,7 млн га, што складае 79,8 працэнта ад запланаванага. Сярэдняя ўраджайнасць - 32 ц/га (у 2018 годзе - 27 ц/га).

У лідарах па тэмпах уборкі Брэсцкая вобласць: убрана 98,7 працэнта плошчаў, намалочана звыш 1 млн 183 тыс. т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 91,6 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш за 1 млн 124 тыс. т збожжа. У тройцы лідараў уборачнай кампаніі Мінская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 81,9 працэнта, намалот складае 1 млн 413,2 тыс. т.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 76,8 працэнта плошчаў (намалочана 569 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 74,4 працэнта (609,8 тыс. т збожжа).

У Віцебскай вобласці ўбрана 55,6 працэнта плошчаў. Аграрыі намалацілі 617,8 тыс. т збожжа.

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу складае 815 тыс. т. На 12 жніўня заданне выканана на 76,1 працэнта (620 тыс. т).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі