Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2019, 09:39

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1,5 млн т збожжа

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 1,539 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 23 ліпеня, аграрыямі Брэсцкай вобласці намалочана 531,4 тыс. т збожжа, Мінскай - 308,3 тыс. т. У Гродзенскай і Гомельскай абласцях намалочана 285,9 тыс. т і 236,8 тыс. т збожжа адпаведна, у Магілёўскай - 123,8 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 53,7 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 476 тыс. га, што складае 22 працэнты ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 42,8 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 32,4 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі