ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 жніўня 2020, 13:05

Беларускія аграрыі намалацілі амаль 4,8 млн т збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі амаль 4,8 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 7 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 1,2 млн га, што складае 56,8 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 77,3 працэнта плошчаў (260,8 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 72,6 працэнта плошчаў ад плана (247 тыс. га), Гродзенскай - 63,3 працэнта (201,6 тыс. га), Мінскай - 57,3 працэнта (278 тыс. га), Магілёўскай - 41,5 працэнта (139,5 тыс. га), Віцебскай - 31,6 працэнта (119,4 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 4 млн 762,2 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,2 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,2 ц/га). У планах аграрыяў - сабраць 8 млн т збожжа.

Лён выцераблены на 34 тыс. га (70 працэнтаў уборачнай плошчы). Другі ўкос травы ў Беларусі праведзены на 722,7 тыс. га (88,3 працэнта ад плана). Нарыхтавана 687,4 тыс. т сена (68,1 працэнта ад плана), 12,377 млн т сенажу (98,2 працэнта) і 516,9 тыс. т сіласу (2,7 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 42,1 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі