ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2021, 11:32

Беларускія аграметэаролагі не чакаюць небяспечных для азімых з'яў надвор'я ў бліжэйшы час

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграметэаролагі не чакаюць небяспечных для азімых з'яў надвор'я ў бліжэйшы час, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На большасці назіраемых палёў азімыя культуры маюць нармальную жыццяздольнасць: у пробах назіралася поўнае адрастанне, або зрэджанасць не перавысіла натуральную гібель. Працяглае заляганне высокага снежнага покрыва на слаба прамерзлай глебе выклікала на асобных палях у Мінскай вобласці развіццё снежнай плесні. У Гомельскай вобласці ў адной трэці проб азімага рапсу зрэджанасць аказалася значнай. Тут адбылося частковае вымярзанне рапсу з-за нізкіх тэмператур і нераўнамернага залягання снежнага покрыва ў перыяды пахаладанняў у студзені і лютым", - расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле слоў аграметэаролагаў, канчатковы вынік перазімоўкі азімых шмат у чым залежыць ад абстаноўкі надвор'я ў ранневеснавы перыяд. У бліжэйшы час небяспечных з'яў для зімуючых культур не чакаецца. У першай пяцідзёнцы сакавіка цёплае надвор'е будзе садзейнічаць далейшаму разбурэнню снежнага покрыва і адтаванню глебы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі