Фота gki.gov.by
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Дзяржаўнага агенцтва па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Кабінеце міністраў Кыргызстана наведала Дзяржаўны камітэт па маёмасці для вывучэння беларускага вопыту эфектыўнага кіравання маёмасцю, яе ацэнкі і лічбавізацыі працэсаў уліку, удасканалення заканадаўчай базы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камітэта.
Старшыня Дзяржкаммаёмасці Віталь Нявера адзначыў, што сёння ў Беларусі створана паўнацэнная прававая аснова, якая дае магчымасць праводзіць адзіную палітыку ў галіне распараджэння маёмасцю, у тым ліку па яе рэалізацыі: па якім кошце, у якім парадку, праз якія пляцоўкі і для якіх мэт.
"Мы пастаянна праводзім работу па ўдасканаленні гэтага напрамку, каардынуем работу мясцовых органаў улады ў гэтым пытанні, вядзём маніторынг прымаемых мер і аналізуем вынікі, - зрабіў акцэнт Віталь Нявера. - Акрамя таго, Дзяржкаммаёмасць праводзіць сістэмную работу па навядзенні парадку на зямлі, у прыватнасці па ўключэнні ў гаспадарчы абарот пустуючых жылых дамоў. Для гэтых мэт створаны прававыя і лічбавыя інструменты. Адзначу, што такія дамы ў вёсцы карыстаюцца попытам, у тым ліку і ў замежных грамадзян. Многія з аб'ектаў прадаюцца за адну базавую велічыню, часам пачатковы кошт па выніках аўкцыёну вырастае ў разы".
Кіраўнік камітэта таксама дадаў, што Дзяржкаммаёмасць далёка рушыла наперад у правядзенні ацэнкі нерухомай маёмасці, лічбавізацыі галіны і вядзення адпаведных рэестраў і рэгістраў. У сваю чаргу намеснік дырэктара кыргызскага агенцтва Эльдана Сатарава адзначыла важнасць вывучэння беларускай практыкі ў сферы кіравання нерухомай маёмасцю і зямельнымі рэсурсамі і выказала надзею на развіццё партнёрства паміж двума ведамствамі.
Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў час сустрэчы падрабязна расказалі калегам аб нормах дзеючага заканадаўства ў курыруемых сферах і прадэманстравалі работу лічбавых пляцовак.
У выніку бакі дамовіліся аб развіцці партнёрскіх адносін і прадаўжэнні абмену вопытам паміж ведамствамі, выказалі зацікаўленасць у падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве для рэалізацыі сумесных праектаў.-0-