Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2020, 15:56

Беларускі цукар на $560 тыс. прадалі ў Казахстан на біржавых таргах

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя біржавыя таргі цукрам на экспарт паспяхова прайшлі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Арганізацыя біржавых таргоў цукрам стала практычным рэзультатам дамоўленасцей аб супрацоўніцтве, дасягнутых паміж БУТБ і канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" у лютым бягучага года. З дапамогай біржавой пляцоўкі плануецца вырашыць дзве асноўныя задачы: пашырыць геаграфію экспарту беларускага цукру і павысіць эфектыўнасць продажаў за кошт канкурэнцыі паміж замежнымі пакупнікамі. Па выніках пілотнай гандлёвай сесіі ў Казахстан рэалізавана больш за 2 тыс. т бураковага цукру на суму каля $560 тыс.", - сказаў Раман Яніў.

Як адзначылі на БУТБ, на аснове актуальных маркетынгавых даных быў сфарміраваны пералік мэтавых рынкаў для рэалізацыі айчыннага цукру, праведзена работа па прыцягненні на таргі патэнцыяльных пакупнікоў. У выніку на БУТБ акрэдытаваўся шэраг кампаній з рэгіёна Цэнтральнай Азіі, якія і размясцілі ў біржавой гандлёвай сістэме заяўкі на куплю цукру.

На пачатковым этапе гандлёвыя сесіі будуць праходзіць па меры паступлення заявак ад прадаўцоў і пакупнікоў. Аднак у перспектыве разглядаецца магчымасць правядзення экспартных таргоў цукрам на рэгулярнай аснове па загадзя зацверджаным графіку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі