ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2020, 16:17

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў будзе даваць пазыкі малому бізнесу пад 4,5 працэнта гадавых

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў будзе даваць пазыкі малому бізнесу пад 4,5 працэнта гадавых у беларускіх рублях, паведамілі БЕЛТА ў фондзе.

Заключыць дагаворы пазыкі і фінансавай арэнды (лізінгу) можна будзе з 6 чэрвеня па 31 снежня з працэнтнай стаўкай 4,5 працэнта гадавых пры абавязковым стварэнні як мінімум аднаго рабочага месца ў час рэалізацыі праекта. Такое рашэнне прынята для падтрымкі і развіцця прадпрымальніцкіх ініцыятыў.

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў таксама нагадвае, што двойчы ў месяц праводзіць конкурс інвестпраектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Дапамогу атрымліваюць суб'екты, якія працуюць у адпаведнасці з нормамі ўказа ад 21 мая 2009 года нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі