Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі электробус Vitovt атрымаў першы маршрут у Ташкенце

Эканоміка 10.10.2019 | 12:13
Фота пасольства Беларусі ва Узбекістане 
Фота пасольства Беларусі ва Узбекістане 

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы беларускі электробус Vitovt Electro E420 пачаў эксплуатавацца ў Ташкенце, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане.

Сучасная машына ярка-жоўтага колеру мінскага прадпрыемства "Белкамунмаш" была дастаўлена ў сталіцу Узбекістана ў верасні. Электробус Vitovt выйшаў на ташкенцкі маршрут нумар 41 "25-ы квартал Чыланзар - Рэчавы рынак Чыланзар", на якім будзе праходзіць выпрабаванні тры месяцы.

"Электробус эксплуатуецца ў адным з самых ажыўленых раёнаў узбекскай сталіцы", - адзначылі ў пасольстве. Выпрабаваў электробус і беларускі пасол Леанід Марыніч.

Машына аснашчана сістэмай накапляльнікаў электраэнергіі на базе суперкандэнсатараў. Час поўнай зарадкі накапляльнікаў складае 5-10 мінут, яна ажыццяўляецца на канцавой станцыі. За дзень электробус выконвае да 15 рэйсаў. У першы дзень ён змог праехаць больш за 40 км на адной зарадцы.

Салон абсталяваны моцнай сістэмай кандыцыяніравання, што немалаважна для Ташкента. "Адной з галоўных выдатных якасцей электробуса з'яўляецца эканамічнасць яго эксплуатацыі. Нават у параўнанні з даволі новымі аўтобусамі мясцовай вытворчасці (ва Узбекістане створаны сумесныя вытворчасці аўтобусаў з германскімі і карэйскімі вытворцамі) штодзённыя расходы на яго зарадку практычна ў 10 разоў меншыя, чым кошт дызельнага паліва для працуючага на маршруце аўтобуса", - звярнулі ўвагу ў дыпмісіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.