Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2018, 17:51

Беларускі экспарт у Швецыю паказвае амаль двухразовы рост

14 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускі экспарт у Швецыю па выніках 9 месяцаў бягучага года паказвае амаль двухразовы рост. Аб гэтым сведчаць даныя пасольства Беларусі ў Швецыі, паведамляе БЕЛТА.

"З пачатку года тавараабарот вырас на 28 працэнтаў, наш экспарт тавараў - на 87,3 працэнта, паслуг - на 30,6 працэнта, шведскія прамыя інвестыцыі - на 35,2 працэнта. Наганяем упушчанае з 2012 года", - гаворыцца ў паведамленні беларускага пасла Дзмітрыя Мірончыка ў яго твітар-акаўнце.

Як адзначаецца на сайце дыпмісіі, у складаны для двухбаковых адносін перыяд пасля 2012 года назіралася зніжэнне беларускага экспарту на шведскі рынак.

Па выніках студзеня-верасня 2018 года назіраецца рост экспарту тавараў у Швецыю: аб'ём паставак склаў $39,7 млн і павялічыўся на рэкордныя 87,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. Імпарт тавараў са Швецыі па выніках 9 месяцаў 2018 года вырас на 12 працэнтаў і склаў $87,7 млн.

За гэты ж перыяд 2018 года чыстыя прамыя шведскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку склалі $9,3 млн, што на 35,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. У цэлым тэндэнцыя інвестыцыйнага супрацоўніцтва з'яўляецца вельмі пазітыўнай: агульны аб'ём шведскіх інвестыцый (з улікам партфельных інвестыцый, крэдытаў і пазык) склаў $34,4 млн супраць $28,7 млн на год раней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі