ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2020, 14:55

Беларуская прамысловасць будзе прадстаўлена на выстаўцы Mactech у Каіры

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская экспазіцыя будзе прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы металаапрацоўкі, станкоў, прамысловага інструменту, зварачнага і рэжучага абсталявання Mactech, якая пройдзе 10-13 снежня ў Каіры, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС Беларусі.

Арганізатарам калектыўнага стэнда выступае Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі сумесна з пасольствам Беларусі ў Егіпце.

"З улікам прыярытэтнасці прамысловай тэматыкі ў беларуска-егіпецкім супрацоўніцтве прадугледжваецца, што ўдзел у выстаўцы Mactech дасць магчымасць беларускім станкабудаўнікам і інструментальным прадпрыемствам сустрэцца з патэнцыяльнымі дылерамі і карыстальнікамі сваёй прадукцыі ў гэтым рэгіёне, устанавіць новыя дзелавыя кантакты з перспектывай выхаду на заключэнне кантрактаў", - адзначылі ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Міжнародная выстаўка Mactech з'яўляецца пляцоўкай для азнаямлення вытворцаў краін рэгіёна з сусветнымі тэхналогіямі металаапрацоўкі, прамысловым інструментам і абсталяваннем. Тут праходзіць дэманстрацыя станкоў і інструментаў самага рознага профілю для апрацоўкі і фармоўкі металу: апрацоўчых, шліфавальных, паліравальных, свідравальных, ковачных і г.д. Удзел у выстаўцы штогод прымаюць больш за 250 кампаній і звыш 15 тыс. наведвальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі