Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2020, 16:51

Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя адзначае 30-годдзе

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння спаўняецца 30 гадоў з дня стварэння рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя", паведамілі БЕЛТА ў асацыяцыі.

Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя заснавана 23 студзеня 1990 года па ініцыятыве кіраўнікоў шэрага вядучых прадпрыемстваў рэспублікі. Усе 30 гадоў сваёй дзейнасці яна прымала актыўны ўдзел у фарміраванні нацыянальнага заканадаўства, ініцыявала сотні значных праектаў у галіне пабудовы рыначных адносін, структурнай перабудовы эканомікі, развіцця прамысловасці, многія з якіх былі падтрыманы кіраўніцтвам Беларусі.

БНПА актыўна ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх ключавых дакументаў, як Дырэктыва нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", дэкрэта нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", новай рэдакцыі Падатковага кодэкса і ўсёй існуючай сёння нарматыўнай базы, якая рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасць. Асацыяцыя актыўна ўдзельнічае ў аптымізацыі сфер рэгулявання: падатковай сістэмы, адміністрацыйных і сертыфікацыйных працэдур, кантрольна-нагляднай дзейнасці, цэнаўтварэння, іншых сфер рэгулятарных адносін, праводзіць маніторынг правапрымяняльнай практыкі, садзейнічае ў безумоўнай абароне маёмасных правоў і ўласнасці добрасумленных пакупнікоў і інвестараў, процідзейнічае нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Цяпер асацыяцыя аб'ядноўвае амаль 650 членаў: прамыслоўцаў (кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў), прадпрымальнікаў і вучоных і працуе ў цеснай узаемасувязі з Рэспубліканскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. БНПА - актыўны бок дыялогу на розных дыскусійных пляцоўках, які паспяхова рэалізуе як тактычныя, так і стратэгічныя задачы па абароне і пашырэнні інтарэсаў бізнес-супольнасці ў цэлым.

У якасці аднаго з прыкладаў рэзультатыўнай дзейнасці БНПА ў галіне ўдасканалення нарматыўна-прававой базы і правапрымяняльнай практыкі можна прывесці рэалізаваны ва ўзаемадзеянні з Рэспубліканскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў кейс па ўнясенні змяненняў у закон "Аб нарматыўных прававых актах".

30 студзеня ў Мінску адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю асацыяцыі. Да ўдзелу запрошаны кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі буйнога і малога бізнесу, банкіры, вядучыя эксперты ў галіне эканомікі і права, кіраўнікі прадпрыемстваў розных форм уласнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі